Любіць тое, што выкладае і тых, каму выкладае

28.05.2021

Падведзены вынікі агляду-конкурсу кабінетаў беларускай мовы і літаратуры. Наш кабінет удастоены трэцяга месца.

Для фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў, павышэння якасці адукацыі ў кабінеце сабрана бібліятэка па прадмеце, створана дастаткова поўная дыдактычная база: самастойныя і кантрольныя работы, тэсты, рознаўзроўневыя заданні, табліцы, распрацоўкі ўрокаў і пазакласных заняткаў, ёсць камп’ютар. Адметнай рысай кабінета з’яўляецца захаванне ў ім куточка беларускай культуры: вышытыя ручнікі, сурвэткі, гліняныя вырабы.

Віншуем, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Неўдах Алу Міхайлаўну - педагога вышэйшай катэгорыі, які любіць тое, што выкладае і тых, каму выкладае!