Па родным краі

01.07.2021

Кожны год 3 ліпеня ў нашай краіне адзначаецца галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

З гэтай нагоды выхаванцы рознаўзроставай групы ясляў – сада разам са сваім выхавацелем Крыльчук Л.А. здзейснілі завочную вандроўку “Па родным краі”. У такі спякотны летні дзень хлопчыкі і дзяўчынкі вырашылі накіравацца ў падарожжа на цеплаходзе. “Праплываючы ” па рэках, яны наведалі шмат беларускіх гарадоў, пабывалі ў Брэсцкай крэпасці, у Мірскім і Нясвіжскім замках, у Белавежскай пушчы. Ларыса Аляксандраўна пазнаёміла маленькіх грамадзян з галоўнымі сімваламі нашай дзяржавы: гербам, гімнам і сцягам Рэспублікі Беларусь.

З пажаданнямі шчасця, дабрабыту, росквіту сваёй Радзіме дзеці размясцілі рознакаляровыя сардэчкі, зробленыя сваімі рукамі, на дрэве пажаданняў у школьным парку.

Мы любім і ганарымся сваёй самай прыгожай і дарагой Радзімай!!!