3 ліпеня– Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
01.07.20223 ліпеня наша краіна адзначае Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Ён аб'ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца Бацькаўшчынай, уносіць пасільны ўклад у развіццё роднага краю.
3 ліпеня для кожнага беларуса - напамін аб тым, якой цаной былі заваяваны незалежнасць і свабода нашай дзяржавы.
У рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у нашай установе адукацыі выхавальнікі Крыльчук Л.А. і Баговіч А.К. правялі тэматычнае мерапрыемства, якое пачалося з узняцця сцяга Рэспублікі Беларусь і выканання гімна Рэспублікі Беларусь. У школьнай бібліятэцы дзеці ўдзельнічалі ў гутарцы “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, падчас якой слухалі вершы і песні пра Беларусь, вывучылі прыказкі і прымаўкі аб сваёй Радзіме. Ажыўленую цікавасць выклікала дыдактычная гульня “Складзі карту Беларусі”. Дзеці даведаліся аб абласцях нашай краіны, гербах абласных цэнтраў. Разам з бацькамі выхаванцы здзейснілі экскурсію ў вёску Лемяшэвічы і ўсклалі кветкі ля помніка воінам і партызанам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Крыльчук Ларыса Аляксандраўна расказала дзецям аб вялікім подзвігу беларускага народа ў гады вайны 1941-1945 гадоў. У завяршэнні мерапрыемства дзеці разам з выхавальнікамі намалявалі на асфальце святочны салют і галубоў міру.
3 ліпеня – гэта сімвал адзінства нашага народа, мужнасці і гераізму, міра і стабільнасці, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай.